Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЕМЯНЧУК Іосіф Акімавіч
[1902, мяст. Міхалова-Нязбуднае Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 26.12.1937, Мінск, НКВД], педагог, вайсковец. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1923—35 ваеннаслужачы Чырвонай арміі. У 1926—35 член ВКП(б). Падчас арышту выкладаў ваенную справу ў Інстытуце нацыянальных меншасцяў і школе № 25. Арыштаваны 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 36, кв. 5. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.12.1937 як «член ПАВ» і «шпіён» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 24.8.1959. Асабовая справа С. № 14638-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 285]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.