Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЕМЯНЧУК Іосіф Акімавіч 

СЕМЯНЧУК Іосіф Акімавіч

[1902, мяст. Міхалова-Нязбуднае Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 26.12.1937, Мінск, НКВД], педагог, вайсковец. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1923—35 ваеннаслужачы Чырвонай арміі. У 1926—35 член ВКП(б). Падчас арышту выкладаў ваенную справу ў Інстытуце нацыянальных меншасцяў і школе № 25. Арыштаваны 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 36, кв. 5. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.12.1937 як «член ПАВ» і «шпіён» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 24.8.1959. Асабовая справа С. № 14638-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".