Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЕНДЭЛЬСОН Якаў Хаймавіч 

МЕНДЭЛЬСОН Якаў Хаймавіч

[1902, мяст. Мелехаў Варшаўскай губ., цяпер Польшча — 9.7.1938, Мінск, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да кастр. 1930 жыў у Польшчы, быў членам КПП. У пачатку 1930-х г. уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык прамыслова-кааператыўнага аддзела мінскай яўрэйскай газ. «Октобэр» («Кастрычнік»). Быў жанаты, гадаваў дзіця. 1.8.1936 выключаны з ВКП(б). Арыштаваны ў Мінску. 28.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджаны як «агент разведвальных органаў буржуазнай Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 20.10.1958. Асабовая справа М. № 13160-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"