Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЕНДЭЛЬСОН Якаў Хаймавіч
[1902, мяст. Мелехаў Варшаўскай губ., цяпер Польшча — 9.7.1938, Мінск, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да кастр. 1930 жыў у Польшчы, быў членам КПП. У пачатку 1930-х г. уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык прамыслова-кааператыўнага аддзела мінскай яўрэйскай газ. «Октобэр» («Кастрычнік»). Быў жанаты, гадаваў дзіця. 1.8.1936 выключаны з ВКП(б). Арыштаваны ў Мінску. 28.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджаны як «агент разведвальных органаў буржуазнай Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 20.10.1958. Асабовая справа М. № 13160-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.