Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РАДЗЮК Аляксандр Фаміч
[1902, в. Сярэдняе Сяло Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. З сям’і бел. служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту супрацоўнік «Галоўліта» БССР. Арыштаваны 8.9.1936 у Мінску па адрасе: вул. Калектарная, д. 20, кв. 1. Асуджаны 28.11.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 5.2.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Р. № 29782-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў .
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.