Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАДЗЮК Аляксандр Фаміч 

РАДЗЮК Аляксандр Фаміч

[1902, в. Сярэдняе Сяло Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. З сям’і бел. служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту супрацоўнік «Галоўліта» БССР. Арыштаваны 8.9.1936 у Мінску па адрасе: вул. Калектарная, д. 20, кв. 1. Асуджаны 28.11.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 5.2.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Р. № 29782-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў .


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".