Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШАШКО Іосіф Сільвестравіч 

ШАШКО Іосіф Сільвестравіч

[1902, в. Сялец Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — 10.11.1937, Мінск, НКВД], навуковец, аграном, педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся навуковай дзейнасцю. Арыштаваны 28.8.1937. Асуджаны пракуратурай СССР 20.10.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 16.1.1989. Справа Ш. № 12614-с захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл..

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"