Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШАШКО Іосіф Сільвестравіч
[1902, в. Сялец Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — 10.11.1937, Мінск, НКВД], навуковец, аграном, педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся навуковай дзейнасцю. Арыштаваны 28.8.1937. Асуджаны пракуратурай СССР 20.10.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 16.1.1989. Справа Ш. № 12614-с захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл..
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.