Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАРЭК Ісак Саламонавіч
[1902, в. Навакоўна Адэскай губ., цяпер Украіна — ?], навуковец, педагог. З сям’і служачага. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 10.12.1937. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». 30.11.1938 справа М. № 3852-с (захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) была спынена, а ён вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы.
[From the book: vol. III, book 2, p. 92]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.