Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАРЭК Ісак Саламонавіч 

МАРЭК Ісак Саламонавіч

[1902, в. Навакоўна Адэскай губ., цяпер Украіна — ?], навуковец, педагог. З сям’і служачага. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 10.12.1937. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». 30.11.1938 справа М. № 3852-с (захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) была спынена, а ён вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".