Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШУЦКІ Мікалай Аляксандравіч
[1902, в. Бабpы(?) Віленскага пав., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 1934, ?, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1926 уступіў у КПЗБ. Падчас арышту выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 8.10.1933 у Мінску па адрасе: вул. Разінская, д. 8/3. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Ш. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 461]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.