Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШУЦКІ Мікалай Аляксандравіч 

ШУЦКІ Мікалай Аляксандравіч

[1902, в. Бабpы(?) Віленскага пав., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 1934, ?, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1926 уступіў у КПЗБ. Падчас арышту выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 8.10.1933 у Мінску па адрасе: вул. Разінская, д. 8/3. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Ш. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".