Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САМБУК Феадосій Віктаравіч
[1900, мяст. Капаткевічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 10.11.1937, Ленінград, НКВД], батанік. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту вучоны спецыяліст Батанічнага інстытута Акадэміі навук СССР. Арыштаваны 17.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Набярэжная Малой Неўкі, д. 7б, кв. 2. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 3.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.