Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САМБУК Феадосій Віктаравіч 

САМБУК Феадосій Віктаравіч

[1900, мяст. Капаткевічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 10.11.1937, Ленінград, НКВД], батанік. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту вучоны спецыяліст Батанічнага інстытута Акадэміі навук СССР. Арыштаваны 17.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Набярэжная Малой Неўкі, д. 7б, кв. 2. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 3.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".