Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШУРАЎ (МАСЛЯНОК) Аляксандр Андрэевіч 

ШУРАЎ (МАСЛЯНОК) Аляксандр Андрэевіч

[1900, в. Чубарына Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 16.9.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнік фінансавага аддзела Галоўнага ўпраўлення зернесаўгасаў Паволжа і Сібіры наркамата збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР. Арыштаваны 27.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Басманны тупік, д. 10/12, кв. 33. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.9.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1957.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"