Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШУРАЎ (МАСЛЯНОК) Аляксандр Андрэевіч
[1900, в. Чубарына Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 16.9.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнік фінансавага аддзела Галоўнага ўпраўлення зернесаўгасаў Паволжа і Сібіры наркамата збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР. Арыштаваны 27.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Басманны тупік, д. 10/12, кв. 33. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.9.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1957.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 458–459]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.