Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШЭЙМАН Хаім Ісакавіч
[1900, в. Кузніца Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 14.10.1938, НКВД], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1922—28 служыў у польскай арміі. Падчас арышту выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 11.2.1938. Асуджаны 30.9.1938 «тройкай» НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ш. № 11762 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 469–470]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.