Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШЧЫГЕЛЬСКІ Кастусь
[19.10.1900, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўскай вобл. — ?], педагог, паліт. дзеяч. Скончыў Бабруйскую мужчынскую гімназію (1918), настаўнічаў на Бабруйшчыне, ствараў бел. школьніцтва. Сябра БПС-Р і Беларускага культурна-асветнага гуртка настаўнікаў Бабруйскага і Слуцкага пав. У ліст. 1919 абраны ў склад Рады БНР. У лют. 1921 арыштаваны бальшавікамі. Далейшы лёс невядомы.
Літ.: Ляхоўскі Ул. Беларуская справа падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. // Спадчына. 1994. № 6.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 462–463]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.