Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШЧЫГЕЛЬСКІ Кастусь 

ШЧЫГЕЛЬСКІ Кастусь

[19.10.1900, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўскай вобл. — ?], педагог, паліт. дзеяч. Скончыў Бабруйскую мужчынскую гімназію (1918), настаўнічаў на Бабруйшчыне, ствараў бел. школьніцтва. Сябра БПС-Р і Беларускага культурна-асветнага гуртка настаўнікаў Бабруйскага і Слуцкага пав. У ліст. 1919 абраны ў склад Рады БНР. У лют. 1921 арыштаваны бальшавікамі. Далейшы лёс невядомы.

Літ.: Ляхоўскі Ул. Беларуская справа падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. // Спадчына. 1994. № 6.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".