Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЕРАЛЬЗОН Якаў Годлевіч 

ПЕРАЛЬЗОН Якаў Годлевіч

[1899, Сандомеж, цяпер Польшча — ?], літаратурны работнік. З сям’і службоўца. Падчас арышту працаваў у мінскай яўрэйскай газ. «Октобэр» («Кастрычнік»). Арыштаваны 19.11.1927 у Мінску. Асуджаны 24.2.1928 як «член нелегальнай меншавіцкай групоўкі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Казахстане. 29.9.1928 рашэннем асобай нарады АДПУ прысуд заменены на выезд у Палесціну. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 31.3.1992. Асабовая справа П. № 32364-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"