Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЕРАЛЬЗОН Якаў Годлевіч
[1899, Сандомеж, цяпер Польшча — ?], літаратурны работнік. З сям’і службоўца. Падчас арышту працаваў у мінскай яўрэйскай газ. «Октобэр» («Кастрычнік»). Арыштаваны 19.11.1927 у Мінску. Асуджаны 24.2.1928 як «член нелегальнай меншавіцкай групоўкі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Казахстане. 29.9.1928 рашэннем асобай нарады АДПУ прысуд заменены на выезд у Палесціну. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 31.3.1992. Асабовая справа П. № 32364-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 174]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.