Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЫСІНА-ЗВЯГІНА Кацярына Пятроўна
[1899, Есентукі, цяпер Стаўрапольскі край, Расія — ?], выдавецкі работнік. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас арышту карэктар у газеце 24-й кавалерыйскай дывізіі. Арыштавана 22.8.1937 у Лепелі. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 16.5.1938 як «член сям’і (жонка?) рэпрэсаванага» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер Мардоўскай АССР. Вызвалена 23.2.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 18.9.1956. Асабовая справа М. № 11884-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.