Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЫСІНА-ЗВЯГІНА Кацярына Пятроўна 

МЫСІНА-ЗВЯГІНА Кацярына Пятроўна

[1899, Есентукі, цяпер Стаўрапольскі край, Расія — ?], выдавецкі работнік. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас арышту карэктар у газеце 24-й кавалерыйскай дывізіі. Арыштавана 22.8.1937 у Лепелі. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 16.5.1938 як «член сям’і (жонка?) рэпрэсаванага» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер Мардоўскай АССР. Вызвалена 23.2.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 18.9.1956. Асабовая справа М. № 11884-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".