Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТАЛЬМАШКА Юліян Сцяпанавіч 

СТАЛЬМАШКА Юліян Сцяпанавіч

[1899, в. Краснае Сяло Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г. п. Краснасельскі Гродзенскай вобл. — 22.8.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту інтэндант першага рангу, начальнік аддзялення Аўтабранетанкавага ўпраўлення Чырвонай арміі. Арыштаваны 10.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Малая Тульская, д. 2/1, к. 22, кв. 593. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.8.1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.7.1957.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"