Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТАЛЬМАШКА Юліян Сцяпанавіч
[1899, в. Краснае Сяло Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г. п. Краснасельскі Гродзенскай вобл. — 22.8.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту інтэндант першага рангу, начальнік аддзялення Аўтабранетанкавага ўпраўлення Чырвонай арміі. Арыштаваны 10.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Малая Тульская, д. 2/1, к. 22, кв. 593. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.8.1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.7.1957.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 306–307]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.