Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛУШЧЫЦКІ Васіль Васілевіч
[1898, в. Руднае Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на Тарфяным рабфаку Беларускага політэхнічнага інстытута (?). Арыштаваны 10.4.1933 у Мінску па адрасе: 1-ы Свярдлоўскі зав., д. 11, кв. 3. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 10.8.1933 як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 43]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.