Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СУЦІН Ілья Аронавіч
[1897, Мінск — ?], навуковец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 5.3.1931 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 1, кв. 3. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 29.1.1932 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа С. № 6736-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 333]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.