Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СУЦІН Ілья Аронавіч 

СУЦІН Ілья Аронавіч

[1897, Мінск — ?], навуковец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 5.3.1931 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 1, кв. 3. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 29.1.1932 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа С. № 6736-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".