Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САПІР Ісай Давыдавіч 

САПІР Ісай Давыдавіч

[1897, Вілкамір, цяпер Літва — ?], вучоны-медык. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык неўралагічнага аддзялення 1-й Савецкай бальніцы, прафесар. Арыштаваны 9.7.1938 у Магілёве. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.2.1940 за «антысавецкую агітацыю і контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Якуцкай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 21.11.1956. Асабовая справа С. № 2237-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"