Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САПІР Ісай Давыдавіч
[1897, Вілкамір, цяпер Літва — ?], вучоны-медык. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык неўралагічнага аддзялення 1-й Савецкай бальніцы, прафесар. Арыштаваны 9.7.1938 у Магілёве. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.2.1940 за «антысавецкую агітацыю і контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Якуцкай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 21.11.1956. Асабовая справа С. № 2237-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.