Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ХОМІЧ Якаў Фёдаравіч 

ХОМІЧ Якаў Фёдаравіч

[1897, в. Зарэчка Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — 22.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту прараб плаціны № 29 канала Масква—Волга. Арыштаваны 29.10.1937 у пас. Пакроўска-Глебава Краснагорскага р-на Маскоўскай вобл. Асуджаны «тройкай» НКВД Маскоўскай вобл. 20.12.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай дыверсійнай шкодніцкай арганізацыі на канале Масква—Волга» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 20.9.1956. Асабовая справа Х. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"