Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РУБІНЧЫК Ісак Борухавіч (Сімхавіч) 

РУБІНЧЫК Ісак Борухавіч (Сімхавіч)

[1897, Беласток, цяпер Польшча — 27.11.1938, Мінск, турма НКВД], спявак. Працаваў, верагодна, на Беларускім дзяржаўным радыё. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны (хутчэй за ўсё, у 1937) у Мінску па адрасе: вул. Мясніцкая, д. 8, кв. 2. Асуджаны 12.11.1938 «тройкай» НКВД як «агент англійскай разведкі і ўдзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі «Левы Гехалуц» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.11.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 7815-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"