Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РУБІНЧЫК Ісак Борухавіч (Сімхавіч)
[1897, Беласток, цяпер Польшча — 27.11.1938, Мінск, турма НКВД], спявак. Працаваў, верагодна, на Беларускім дзяржаўным радыё. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны (хутчэй за ўсё, у 1937) у Мінску па адрасе: вул. Мясніцкая, д. 8, кв. 2. Асуджаны 12.11.1938 «тройкай» НКВД як «агент англійскай разведкі і ўдзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі «Левы Гехалуц» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.11.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 7815-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.