Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РАГІНСКАЯ Яўгенія Аляксееўна
[1896, Тарнопаль — ?], памешчыца. З польскай шляхецкай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Жыла ў сваім маёнтку на хут. Падлессе Астравецкага р-на. Была замужам, мела дваіх дзяцей. Арыштавана 6.9.1944. Асуджана 1.12.1945 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 5 гадоў ссылкі. Этапавана ў Краснаярскі край. Вызвалена 6.9.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 25.10.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Р. № П-21407 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.