Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАНЦІВОДА Мікалай Фаміч
[1895, ст. Замір’е (?) Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 9.10.1937, Масква, НКВД], службовец, верагодна, брат Леаніда Манціводы. З сям’і рабочага. Падчас арышту рэвізор Упраўлення сувязі Маскоўскай вобл., член ВКП(б). Арыштаваны 4.9.1937 у Маскве па адрасе: пл. Нагіна, д. 4, кв. 165. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.10.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 30.6.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.