Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАНЦІВОДА Мікалай Фаміч 

МАНЦІВОДА Мікалай Фаміч

[1895, ст. Замір’е (?) Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 9.10.1937, Масква, НКВД], службовец, верагодна, брат Леаніда Манціводы. З сям’і рабочага. Падчас арышту рэвізор Упраўлення сувязі Маскоўскай вобл., член ВКП(б). Арыштаваны 4.9.1937 у Маскве па адрасе: пл. Нагіна, д. 4, кв. 165. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.10.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 30.6.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".