Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШВЕДЭР Віктар Іосіфавіч
[1895, Пскоў, Расія — 22.6.1952 (?), Казахстан, ГУЛАГ], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 28.3.1933 у Мінску па адрасе: Галантарэйны зав., д. 26, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 19.8.1933 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі (?) канцлагер НКВД Казахскай ССР. Верагодна, быў асуджаны паўторна. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 5.11.1963. Асабовая справа Ш. № 18145-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.