Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЦЕПЛІЦ Барыс Ісакавіч 

ЦЕПЛІЦ Барыс Ісакавіч

[1895, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 19.5.1952, ГУЛАГ], педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1918—22 член камітэта яўрэйскай нацыяналістычнай арганізацыі «Паалей-Цыён», затым уступіў у ВКП(б) (выключаны ў 1924). Працаваў выкладчыкам будаўнічых курсаў пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР. Быў жанаты. Арыштаваны 31.12.1948 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 6, кв. 7. Асуджаны 27.4.1949 асобай нарадай пры МДБ як «член антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобл., затым у Тайшэцкі канцлагер МДБ Іркуцкай вобл. (Брацк). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 29.3.1963. Асабовая справа Ц. № 7052-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"