Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАКАВЕЙСКІ Уладзімір Мікалаевіч 

МАКАВЕЙСКІ Уладзімір Мікалаевіч

[1894, в. Пятніцкая Пеpамышльскага пав. Калужскай губ., цяпер Калужская вобл., Расія — ?], навуковец, педагог. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 8.1.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Нікольская, д. 3а. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 16.9.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены ў сак. 1947. 18.6.1949 пастановай асобай нарады МДБ СССР высланы ў Кpаснаяpскі кpай. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа М. і інш. № 10333-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"