Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАКАВЕЙСКІ Уладзімір Мікалаевіч
[1894, в. Пятніцкая Пеpамышльскага пав. Калужскай губ., цяпер Калужская вобл., Расія — ?], навуковец, педагог. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 8.1.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Нікольская, д. 3а. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 16.9.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены ў сак. 1947. 18.6.1949 пастановай асобай нарады МДБ СССР высланы ў Кpаснаяpскі кpай. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа М. і інш. № 10333-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.