Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАРЦІНОВІЧ Ксенафонт Піліпавіч
[1894, в. Лубня Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. — 8.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік чацвёртага галоўнага ўпраўлення наркамата абароннай прамысловасці СССР. Арыштаваны 16.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. 5-я Цвярская-Ямская, д. 30, кв. 8. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны 8.4.1938. Рэабілітаваны 21.9.1955.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 90–91]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.