Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАРЦІНОВІЧ Ксенафонт Піліпавіч 

МАРЦІНОВІЧ Ксенафонт Піліпавіч

[1894, в. Лубня Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. — 8.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік чацвёртага галоўнага ўпраўлення наркамата абароннай прамысловасці СССР. Арыштаваны 16.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. 5-я Цвярская-Ямская, д. 30, кв. 8. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны 8.4.1938. Рэабілітаваны 21.9.1955.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".