Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ТРОІЦКІ Іван Васілевіч
[1893, Цвер, Расія — 31.10.1937, Віцебск (?), НКВД], навуковец, муж Таісіі Троіцкай. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык фармакалогіі і таксікалогіі Віцебскіх медыцынскага і ветэрынарна-заалагічнага інстытутаў, прафесар. Арыштаваны 16.7.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа Т. № 6902-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.