Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТРОІЦКІ Іван Васілевіч 

ТРОІЦКІ Іван Васілевіч

[1893, Цвер, Расія — 31.10.1937, Віцебск (?), НКВД], навуковец, муж Таісіі Троіцкай. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык фармакалогіі і таксікалогіі Віцебскіх медыцынскага і ветэрынарна-заалагічнага інстытутаў, прафесар. Арыштаваны 16.7.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа Т. № 6902-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".