Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » НОВІК Піліп Фёдаравіч 

НОВІК Піліп Фёдаравіч

[1893, Ромны Палтаўскай губ., цяпер Украіна — ?], службовец. З украінскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту галоўны бухгалтаp Мінскага аддзялення «Белкаапсаюза». Арыштаваны 5.2.1931 у Мінску па адрасе: 1-ы Каломенскі зав., д. 5, кв. 1 (разам з жонкаю машыністкаю Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, маці дваіх дзяцей, Новік Аляксандрай Канстанцінаўнай; нар. ў 1904 у Ромнах). Асуджаны 23.5.1931 калегіяй АДПУ за «шкодніцтва» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс сям’і Н. невядомы. Рэабілітаваны 29.4.1990 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР Справа сям’і Н. № 31433-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"