Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НОВІК Піліп Фёдаравіч
[1893, Ромны Палтаўскай губ., цяпер Украіна — ?], службовец. З украінскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту галоўны бухгалтаp Мінскага аддзялення «Белкаапсаюза». Арыштаваны 5.2.1931 у Мінску па адрасе: 1-ы Каломенскі зав., д. 5, кв. 1 (разам з жонкаю машыністкаю Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, маці дваіх дзяцей, Новік Аляксандрай Канстанцінаўнай; нар. ў 1904 у Ромнах). Асуджаны 23.5.1931 калегіяй АДПУ за «шкодніцтва» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс сям’і Н. невядомы. Рэабілітаваны 29.4.1990 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР Справа сям’і Н. № 31433-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.