Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СРАГОВІЧ Матус Майсеевіч 

СРАГОВІЧ Матус Майсеевіч

[1893, мяст. Гаpадзішча Навагpудскага пав., Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 28.4.1939, Орша, НКВД], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік сельскагаспадарчай станцыі Лошыца. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 27.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свяpдлова, д. 55а, кв. 8. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.11.1938 як «член контррэвалюцыйнай сіянісцкай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у Аpшанскай турме. Загінуў у зняволенні ад запалення нырак. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 12.6.1958. Асабовая справа С. № 11850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"