Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СРАГОВІЧ Матус Майсеевіч
[1893, мяст. Гаpадзішча Навагpудскага пав., Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 28.4.1939, Орша, НКВД], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік сельскагаспадарчай станцыі Лошыца. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 27.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свяpдлова, д. 55а, кв. 8. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.11.1938 як «член контррэвалюцыйнай сіянісцкай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у Аpшанскай турме. Загінуў у зняволенні ад запалення нырак. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 12.6.1958. Асабовая справа С. № 11850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 304]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.