Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СУРАНАЎ Аляксей Савіч
[1893, Віцебск — 4.3.1939, Масква, НКВД], педагог. З сям’і бел. рабочага. У 1908—17 член партыі эсэраў. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дэкан эксплуатацыйнага ф-та Маскоўскага інстытута інжынераў транспарту. Арыштаваны 20.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Бахмецьеўская, д. 17, кв. 6. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.3.1939 за «шпіянаж і ўдзел у контррэвалюцыйнай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 11.7.1963.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
[From the book: vol. III, book 2, p. 331]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.