Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СУРАНАЎ Аляксей Савіч 

СУРАНАЎ Аляксей Савіч

[1893, Віцебск — 4.3.1939, Масква, НКВД], педагог. З сям’і бел. рабочага. У 1908—17 член партыі эсэраў. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дэкан эксплуатацыйнага ф-та Маскоўскага інстытута інжынераў транспарту. Арыштаваны 20.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Бахмецьеўская, д. 17, кв. 6. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.3.1939 за «шпіянаж і ўдзел у контррэвалюцыйнай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 11.7.1963.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".